30 студзеня ў ДУА «Палічынская базавая школа Любанскага раёна» адбылося выхаваўчае мерапрыемства «Лістоўка людзям надзею давала», на якое завіталі вучні ДУА «Сасноўская сярэдняя школа №2 Любанскага раёна». Кіраўнік раеннага рэсурснага цэнтра вусных гістарычных даследаванняў ДУА «Сарочская сярэдняя школа Любанскага раёна» А.І.Вялічка расказаў пра ваенныя будні Фені Конанавай, пра дзейнасць Нежынскай падпольнай камсамольскай арганізацыі. Прачытаў свой верш «Патрыётка». А вучні школы паказалі інсцэніроўку «Феня Конанава ідзе на сустрэчу з сувязной на базар у г.Слуцк».



