Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2022

Тыдзень беларускай мовы

З 19.09.202 па 23.09.2022 ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень беларускай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

       На працягу тыдня з навучэнцамі ўстановы адукацыі праводзілася мноства цікавых і займальных мерапрыемстваў.

       Вучні 5-6 класаў прэзентавалі віншавальныя паштоўкі«Пажаданні роднай мове». Самыя шчырыя і цеплыя словы гучалі ў гэты дзень у адрас беларускай мовы.Росквіту і дабрабыту,незалежнасці,міру,а таксама пажаданні заставацца і далей незалежнай,матчынай,мілагучнай, жытнёвай, кроўнай ,любімай..

       Воблака «Маё любімае слова па-беларуску» стварылі вучні 8,10 класаў,якое на працягу ўсяго тыдня дапаўнялася вучнямі іншых класаў.

        У конкурсе творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю» прынялі ўздел вучні 8-11 класаў. У сваіх работах навучэнцы распавядалі пра любоў да роднага краю, мясцін, дзе нарадзіліся і выраслі. Успомнілі пра гераічнае мінулае нашай краіны і яе славутых землякоў.

        А завяршыўся Тыдзень літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Сэрцам роднага слова крануся».

        Усе мерапрыемствы сталі добрымі ўрокамі выхавання патрыятызму, духоўнасці, пачуцця адданасці роднаму краю і яго культарнай спадчыне.

Разделы сайта